Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 траўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 217 дзён.

Якія падзеі адбыліся 28 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 траўня

У 1917 годзе ў Мінску выйшаў першы нумар газеты "Вольная Беларусь" пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.
У 1927 годзе быў створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь).
У 1944 годзе войскамі 2-га Беларускага фронту быў вызвалены горад Магілёў.

Хто нарадзіўся 28 траўня

1836 год: Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец.
1937 год: Генрых Ціхановіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Максіміліян Валошын, брытанскі пісьменнік Ян Флемінг і аўстралійская спявачка і актрыса Кайлі Міноўг.

28 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Пахомія, якога ў народзе называлі Пахом Цёплы ды Пахом-бакагрэй.

Амаль паўсюль з гэтага дня ўстанаўлівалася добрае, па-летяму цёплае надвор`е. На Пахома працягвалі займацца сяўбой.

Па некаторых прыкметах ужо зараз можна было даведацца, які чакае ураджай. Так, калі на асіне шмат "завушніц", будзе добры ўраджай аўса.

Калі ўвесь дзень 28 траўня цёпла, то і лета будзе цёплае.

Sputnik, 28 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/22/74300
Текущая дата: 23.12.2024