Больш за 4,6 тыс. кубаметраў смецця і захламленасці прыбралі ў час рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Чысты лес", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
У кампаніі па навядзенні парадку ў лясным фондзе ў бягучым годзе прынялі ўдзел 42763 дабравольцы. Найбольш актыўна акцыю падтрымалі ў Гомельскай вобласці, дзе на прыбіранне лесу выйшлі 9246 чалавек. Работа была арганізавана на 2271 аб`екце. На працягу дня валанцёры дапамагалі лясгасам у ліквідацыі несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, садоўніцкіх таварыстваў і дачных кааператываў.
"За суткі было прыбрана 4610 кубаметраў смецця і захламленасці, адрэстаўрыравана 106 месцаў адпачынку, добраўпарадкаваны дзясяткі месцаў пахаванняў, памятных знакаў. Праводзілася і пасадка лясных культур. Новыя насаджэнні з`явіліся на плошчы 1115 га - гэта звыш 1,4 млн дрэў", - адзначылі ў прэс-службе.
Упершыню акцыя "Чысты лес" была праведзена ў 2010 годзе, за гэты час у ёй паўдзельнічалі сотні тысяч дабравольцаў. Акцыю актыўна падтрымліваюць органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. У бягучым годзе мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы.
Асаблівая ўвага была ўдзелена падрастаючаму пакаленню. Кожны школьнік, які прыняў удзел у акцыі, атрымаў у падарунак ад лесагаспадарчых устаноў сімвалічны сувенір.
На працягу тыдня ў кожнай вобласці будуць падведзены вынікі конкурсу сярод устаноў сярэдняй адукацыі: самыя актыўныя школы атрымаюць ад лясгасаў падарункавыя сертыфікаты на навагоднія дрэвы.
Штогод арганізацыямі сістэмы Мінлясгаса накіроўваюцца значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Так, толькі ў 2018 годзе лясгасамі было добраўпарадкавана 145 месцаў адпачынку, прыбрана 9,5 тыс. кубаметраў бытавога смецця ўздоўж аўтамабільных дарог, садоўніцкіх таварыстваў і населеных пунктаў, расчышчана звыш 750 км квартальных прасек. Акрамя таго праведзены высечкі, догляд лясных культур.
21 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/220/50369
Текущая дата: 16.11.2024