Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 88 дзён.
У гэты дзень у 1582 годзе Папа рымскі Рыгор XIII увёў грыгарыянскі каляндар. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 кастрычніка
У 1957 годзе адбыўся пуск першага ў гісторыі штучнага спадарожніка Зямлі.
Хто нарадзіўся 4 кастрычніка
1864 год: Антон Ясінскі, беларускі гісторык.
1978 год: Марына Вежнавец, беларуская балерына
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі гравёр Джавані Батыста Піранезі і рускі адмірал Андрэй Папоў.
4 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Кандрація Афінскага, а таксама свяшчэннапакутнікаў Іпація і Андрэя. У народным календары імёны святах крыху змяніліся: гэты дзень адзначаны ў ім як "Кандрат ды Ігнат". Верагодна, так здарылася, таму што гэтыя імёны на слых былі бліжэй простаму чалавеку.
4 кастрычніка ў народзе казалі: "Кандрат з Ігнатам дапамагаюць багацець багатым". У гэты дзень маліліся, каб былі грошы, замаўлялі манэтку, якую трэба было потым заўсёды насіць у кішэні або партманэціку.
Назіралі за надвор`ем: лічылася, што надвор`е, якое будзе ў гэты дзень, трымаецца на працягу наступнага месяца. Калі вецер з поўначы, зіма будзе халоднай.
Sputnik, 4 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/221/50104
Текущая дата: 16.11.2024