Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 13 кастрычніка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 79 дзён.

Сёння святкуюць Міжнародны дзень за зніжэнне стыхійных бедстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 кастрычніка

У 1795 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.
У 1929 годзе ў Мінску пачаўся рух трамваяў.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Замбіяй.
У 1999 годзе была створаная Віцебская дыяцэзія.

Хто нарадзіўся 13 кастрычніка

1847 год: Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.
1888 год: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1896 год: Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, даследаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытнейшых часоў да сучаснасці.
1896 год: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, музыказнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр і французскі спявак-шансанье Іў Мантан.

13 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Грыгорыя, які паходзіў з роду грузінскіх цароў.

У народзе Грыгорыя называлі Рыгор Саламяны, таму што ў гэты дзень выносілі з хаты матрацы, вытрасалі з іх старую салому. Па стане гэтай саломы меркавалі пра здароў`е чалавека: ці не падгніла салома, не адсырэла.

13 кастрычніка таксама маці мылі малых дзяцей з рэшата: налівалі ў яго цёплую ваду і палівалі малога, нібы душам. Гэты дзень лічыўся спрыяльны для вылячэння псуты ў дзяцей.    

Калі ў гэты дзень выпаў снег, лічылася, што зіма прыйдзе яшчэ не скора, а лета будзе добрым і ўраджайным.

Sputnik, 13 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/221/50229
Текущая дата: 16.11.2024