Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 99 дзён.
У гэты дзень у 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 23 верасня
У 1608 годзе атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
У 1648 годзе ў бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
У 1771 годзе расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхаіла-Клеафаса Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
У 1793 годзе скончыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай — Гродзенскі.
У 1916 годзе ў Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.
Хто нарадзіўся 23 верасня
1910 год: Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік.
1918 год: Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.
1924 год: Артур Вольскі, беларускі пісьменнік.
1936 год: Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі драматург Еўрыпід і рымскі імператар Актавіян.
23 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць епіскапаў Пятра і Паўла, якія жылі ў Нікеі ў ІХ веке і пакутвалі за хрысціянскую веру.
У народзе Пятра і Паўла называлі Рабіннікі. Надыйшла пара нарыхтоўваць рабіну – абіралі ягады асцярожна, веткі не амалі, колькі ягад пакідалі на дрэве для птушак.
Ягады рабіны здавён лічыліся ў народзе абярэгам. З іх рабілі пацеркі, веткамі ўпрыгожвалі хату, саджалі рабіну на падворку. На рабіну "адсылалі" хваробы і праклёны, таму лічылася, што той, хто зламае гэта дрэва, возьме ўсе іх на сябе.
Рабіна таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі, нягледзячы на горкі смак, ягады рабіны шырока ўжываліся – з іх рабілі адвары і віно, варылі варэнне.
Добры ўраджай рабіны сведчыў аб суровай зіме.
Sputnik, 23 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/223/49947
Текущая дата: 16.11.2024