Наладжаныя кантакты і канкрэтныя дамоўленасці сталі вынікам удзелу беларускай дэлегацыі ў 26-м Форуме выдаўцоў у Львове.
У перыяд з 18 да 22 верасня стэнд нашай краіны прадставіў ва ўкраінскім горадзе каля двухсот найменняў кніг, арганізаваў прэзентацыі некалькіх новых айчынных выданняў, а таксама правёў перамовы з украінскімі калегамі.
Беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі паехалі ў Львоў, каб прадставіць выдадзеныя ў 2018-2019 гадах кніжныя навінкі і наладзіць сувязі ў сферы кнігавыдання і паліграфіі. Па словах удзельнікаў дэлегацыі, беларускі стэнд ад пачатку карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў, бо і цікавасць да самога форуму, адной з галоўных львоўскіх культурных падзей гэтага перыяду, аказалася высокай.
Прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў атрымалі прапановы аб набыцці аўтарскіх правоў і выданні кніг на тэрыторыі Украіны. Выдавецтва «Беларусь» дамовілася аб перакладзе на ўкраінскую мову некалькіх сваіх выданняў, у прыватнасці «Грунвальдская бітва» Яна Длугаша і «У засенні замкаў і палацаў» Барыса Лазукі.
Па словах дырэктара выдавецтва Сяргея Пешына, які акрэсліў прадукцыю «Беларусі» як «даволі спецыфічную літаратуру, прызначаную для ўнутранага спажывання», цікавасць да яе была значна вышэйшая, чым можна было чакаць: «Ні адна кніга не засталася без увагі. Мы блізкія народы, у нас блізкія мовы, і гісторыі нашы ўвесь час перапляталіся, таму было цікава паглядзець, ці спрацуе гэты агульны гістарычны код».

Атрымліваецца, на форуме, у якім, між іншым, удзельнічала больш за трыста выдаўцоў і на якім было прадстаўлена больш за дзве тысячы кніжных навінак, «агульны код» спрацаваў.
Вольга Міцкевіч
Звязда, 27 верасня 2019
Звязда, 27 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/223/49973
Текущая дата: 16.11.2024