Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 76 дзён.
У гэты дзень у 1923 годзе была заснавана кінакампанія Уолта Дыснея. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 кастрычніка
У 1923 годзе была заснавана кінакампанія Уолта Дыснея.
У 1946 годзе быў выкананы смяротны прыгавор Нюрнбергскага трыбуналу
У 1964 годзе Кітай здзейсніў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
У 1978 годзе Караль Вайтыла абраны папам рымскім і ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
У 1988 годзе на цэнтральнам тэлебачанні СССР пачаўся паказ тэлесерыяла "Рабыня Ізаўра" - першага бразыльскага серыяла на савецкім тэлебачанні.
Хто нарадзіўся 16 кастрычніка
1884 год: Фларыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр.
1948 год: Яўген Сямашка, беларускі журналіст, гісторык.
1957 год: Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі пісьменнік Оскар Уайльд і амерыканскі драматург Юджын О`Ніл.
16 кастрычніка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Дыянісія Арэапагіта. У народзе яго называлі Дзяніс Пазімні. Казалі: "Прыйшоў Дзяніс, пацягнуў дзень на ніз". Сапраўды дзень ужо становіцца кароткі, хутка змяркаецца, сонейка ўстае пазней.
У гэты дзень людзі асабліва баяліся сурокаў і нячыстай сілы. Каб уратавацца, чыталі малітвы, а таксама насілі з сабой асінавую кару. Пра гэта дрэва кажуць, што яно адпуджвае ўсялякае зло.
Баяліся таксама ліхаманкі. Лічылася, што з гэтага дня па вёсках ходзяць восеньскія ліхаманкі – яны могуць трапіць, нібы сор, у вочы або забрацца пад адзенне. Каб абараніцца ад ліхаманак, вешалі ў хаце звязкі цыбулі або часнаку – зараз мы ведаем пра іх антыбактэрыцыдныя ўласцівасці, а нашы продкі верылі, што непрыемным пахам гэтай гародніны можна адпудзіць нечысць.
Sputnik, 17 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/225/50307
Текущая дата: 28.12.2024