Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 20 сакавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца васьмідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 285 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астралогіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 сакавіка

У 1690 годзе Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.

Хто нарадзіўся 20 сакавіка

1862 год: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скульптар Жан-Антуан Гудон і нарвежскі драматург Генрых Ібсен.

20 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутнікаў Васіля, Яфрэма, Капітона і іншых.

У народзе святога Васіля называлі Васіль-капельнік. Надвор`е ў гэты час пераменлівае: то адліга, то падмарозіць. У вёсках кажуць, што калі на Капельніка са страхі падае ком снегу, гэта грахі на зямлю падаюць.

Калі гарызонт 20 сакавіка сіні, хутка пацяплее. Халоднае і пахмурнае надвор`е прадвяшчае замаразкі.

Sputnik, 20 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/226/47281
Текущая дата: 15.06.2024