На два дні апынуцца ў кніжным раі. Старадаўні Слонім прымае Дзень беларускага пісьменства.
Ужо ў 26-ы раз на ўсю краіну гучыць родная мова і імёны праслаўленых майстроў слова. Толькі тут можна ў вітрыны сустрэць папулярных аўтараў з вокладак і знайсці самыя свежыя навінкі са свету літаратуры. Афіцыйнае адкрыццё свята толькі ў нядзелю. Але ўжо сёння ёсць, што паказаць.
Што ні крок, то літаратурная сустрэча! Па ўсяму Слоніму пах толькi надрукаваных старонак. З самага ранку ўсё ў новай кніжнай краме. Дарэчы, першай дзяржаўнай на 50-тысячны горад. Раней па папулярныя выданні ездзілі ў суседнія райцэнтры. Зараз – амаль 12 тысяч найменняў – на паліцах побач з домам. Большасць – беларускіх выдавецтваў.
Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: «Заўседы звяртаў увагу на кнігі асветніцкія, гістарычныя, краязнаўчыя, на тыя кнігі, якія, магчыма, не бачыў у іншых кнігарнях. Канешне, як чытач, лічу, што гэта будзе запатрабаванвы праект».
Уладзімір Ліхадзедаў – ўдзельнік кожнага Дня пісьменства. Падарожнічае не адзін – са сваім старажытным друкаваным станком. Слонімшчыну здзіўляе двухметровым зубрам. Сімвал Беларусі амаль паўгады складалі з дэталяў тыпаграфскіх машын.
Уладзімір Ліхадзедаў, аўтар праекта «У пошуках страчанага»: «Шерсть у нас сделана из типографского шрифта, его голова – это старинный пресс 19 века. Видим перевернутую букву А. Вот это – части типографских машин. Даже рога – это трубы, которые мы также изогнули, переделали».
Сёння кніга ў Беларусі перажывае адраджэнне, кажуць выдаўцы. Цікаўнасць чытачоу расце. Прычым, да папяровых выданняў. У моладзі на першым месцы – фантастыка і псіхалогія. Бацькі чытаюць класікаў, а бабулі бяруць дзіцячыя для ўнукаў.
Юлія Абрамчык, прадстаўнік цэнтральнага кніжнага магазіна прадпрыемства «Белкніга»: «Сегодня книга, скорее, что-то особенное, чем хочется порадовать себя, порадовать близких. Поэтому книга пользуется популярностью, и это как будто предмет роскоши сейчас».
Мінхажыддзін Мірзо, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Узбекістана: «Через литературу и искусство народы узнают друг друга, культуру. Мы на это мероприятие не с пустыми руками пришли. Вот это – памятник, который в Ташкенте установили великому поэту Якубу Коласу».
Навагрудак, Мір, Шчучын, Смаргонь – Слонім пяты горад Гродзенскай вобласці, які прымае Дзень беларускага пісьменства. А чаму не? Старажытны, вядомы з 13 стагоддзя. У 16-м, калі ім валодаў канцлер Вялікага княства Літоўскага, быў цэнтрам культуры і навукі. І сёняя трымае планку. Для гасцей – амаль 16 пляцовак.
Гуляць і весяліцца горад будзе амаль да паўночы. Самы адказны і насычаны дзень – заўтра. Адукацыйных і забауляльных мерапрыемстваў каля сотні. Тэатралізаванае шэсце па матывах мінуўшчыны Слоніма, гастрафэст – стравы са старонак класікаў, квэсты па беларускай гісторыі. І, канешне, кнігі паўсюль. Акунуцца ў атмасферу свята запрашаюць усіх беларусаў.
Тэлеканал АНТ, 31 жіўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/227/49560
Текущая дата: 16.11.2024