Белорусский портал в Казахстане

Ініцыятар кампаніі «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» стаў ляўрэатам прэміі Сырыцы



За ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Воршай —​ кампанію «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» —​ Ігар Станкевіч абраны ляўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, якую трэці год запар уручае рух «За Свабоду».

Прэмія была заснаваная радай руху «За Свабоду» ў снежні 2016 году ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. Ёй уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў, зьвязаныя з папулярызацыі беларушчыны.

«Я быў вельмі ўзрушаны. У людзей ёсьць патрэба памятаць сваіх продкаў, ня важна, што ўлады ня хочуць. У людзей ёсьць патрэба», — сказаў Ігар Станкевіч.

На сёньня Ігар Станкевіч займаецца зваротамі ў архівы для атрыманьня інфармацыі пра рэпрэсаваных і раскулачаных сваякоў.

Радыё Свабода, 3 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/228/47031
Текущая дата: 01.06.2024