Міністэрства сувязі 29 жніўня выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў» - лютня і дуда, паведамляе РУП «Белпошта».
Тыраж лістоў, якія змяшчаюць 8 марак і адзін купон, склаў 40 тысяч асобнікаў. Малыя лісты з чатырма маркамі выпушчаны тыражом у 20 тысяч штук. Над дызайнам працавала Яўгенія Бядонік з выкарыстаннем фатаграфіі Уладзіміра Захарава. Памер марак 40х28 мм.
Намінал маркі «N» (Лютня) адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі непрыярытэтнай, а маркі «M» (Дуда) - на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай.
Звязда, 24 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/228/49414
Текущая дата: 16.11.2024