Публіцы пакажуць праект так і не выпушчаных у абарачэнне купюр, а таксама рабочыя малюнкі, гіпсавыя мадэлі і арыгінальныя інструменты Нацбанка, якія выкарыстоўваюцца пры выпуску памятных манет.
Не выпушчаныя беларускія грашовыя знакі можна будзе ўбачыць на выставе "Беларускі рубель. Гісторыя ў чвэрць стагоддзя", якая адкрыецца 1 кастрычніка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці і прысвечана 25-годдзю нацыянальнай валюты.
Пастанову Вярхоўнага Савета, у той час парламента Беларусі, якая заканадаўча замацавала статус беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку ў краіне, было прынятае 19 кастрычніка 1994 года.
Наведвальнікі выставы змогуць убачыць, як мяняліся беларускія грошы. На першых купюрах, якія хадзілі ў рэспубліцы да 1999 года, былі намаляваныя жывёлы: на рублёвай быў намаляваны заяц, за што беларускія рублі доўгі час у народзе называлі "зайчыкамі".
На наступнай лінейцы банкнот былі намаляваныя помнікі архітэктуры. Але чарговая дэнамінацыя прывяла да новай змены банкнотнага шэрагу ў 2016 годзе. Выявы на цяперашніх купюрах прысвечаны абласцям Беларусі.
У экспазіцыі ўпершыню будуць прадстаўлены дакументы і прадметы, якія ілюструюць працэс распрацоўкі і фарміравання грашовай сістэмы. Асобным блокам будзе адлюстравана праца Нацыянальнага банка па выпуску памятных і юбілейных манет: рабочыя малюнкі, гіпсавыя мадэлі і арыгінальныя інструменты, якія адлюстроўваюць складаны працэс па распрацоўцы і вытворчасці манет.
Стваральнікі экспазіцыі падкрэсліваюць, што асаблівай каштоўнасцю выставы з`яўляюцца арыгінальныя прадметы і дакументы, якія раней не экспанаваліся, прадастаўленыя Нацыянальным банкам, Нацыянальным архівам і Беларусбанкам.
Мінск, 23 верасня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/228/49939
Текущая дата: 28.12.2024