Белорусский портал в Казахстане

Мінпрацы: выплаты да Дня Перамогі атрымалі амаль 6 тыс. чалавек



У Беларусі выплаты да Дня Перамогі атрымалі амаль 6 тысяч чалавек. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У першы дзень, 25 красавіка, матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымалі 70% ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашызму, членаў сем’яў загінуўшых у гады вайны вайскоўцаў.

Усяго выплаты на суму больш як Br7,5 млн атрымалі амаль 6 тыс. чалавек.

Звязда, 26 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/23/73826
Текущая дата: 15.11.2024