Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка падпісаў указ № 183 аб устанаўленні юбілейнага медаля «30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
На адным баку медаля па цэнтры размешчаны геральдычны знак — эмблема Службы бяспекі, а ў ніжняй частцы — лічбы «1994» і «2024». На адваротным баку — вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты ля аснавання стужкай, і надпіс «30 год Службе беспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Узнагароджваць юбілейным медалём будуць ваеннаслужачых і грамадзянскі персанал Службы бяспекі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама яе ветэранаў і іншых асоб, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржорганаў і іншых структур са Службай бяспекі.
Звязда, 30 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/23/73875
Текущая дата: 15.11.2024