Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 243 дні.
Якія падзеі адбыліся 2 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 траўня
У 1447 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык выдаў Прывілей, які пашыраў правы баяр і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.
Хто нарадзіўся 2 траўня
1888 год: Іван Віткоўскі, беларускі гісторык.
1935 год: Мікалай Аляхновіч, беларускі фізік.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мадэльер Данатэла Версачэ і брытанскі акцёр Дэвід Сушэ.
2 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іаана Ветхапячорніка.
Па народных уяўленнях, у гэты час прырода "апраналася" ў веснавы "ўбор", таму варта было апранаць новае прыгожае адзенне.
Жанчыны маліліся ў гэты дзень пра добры ўраджай лёну і канапель – раслін, з якіх рабілі тканіну.
Жанчыны маліліся ў гэты дзень пра добры ўраджай лёну і канапель – раслін, з якіх рабілі тканіну.
Калі 2 мая ідзе дождж, лета будзе цёплае і сонечнае. Калі бярозы заквітнелі раней за клёны, лета будзе сухое.
Sputnik, 2 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/23/73898
Текущая дата: 15.11.2024