Інклюзіўны міжнародны арт-праект "Пяць пачуццяў" адкрыўся ў Магілёве. На ім прадстаўлена каля 100 творчых работ па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
Удзельнікамі праекта сталі 18 мастакоў з Беларусі і Расіі - прадстаўнікі Бабруйска, Гомеля, Мінска, Магілёва, Іванава, Масквы, Рыбінска, Санкт-Пецярбурга і Смаленска. Сваім прыкладам яны папулярызуюць творчасць людзей з інваліднасцю і садзейнічаюць фармаванню ўмоў для яе развіцця, а таксама прыцягваюць увагу грамадскасці да пытанняў інклюзіі.
Масквіч Сяргей Бальшакоў прывёз на выставу шэсць сваіх работ - сакавітыя нацюрморты і сонечныя пейзажы выкананы выключна мастыхінам. Яны радуюць вока гледача каляровай гамай і ўражваюць сваёй шчырасцю.
"Я мастак-аматар, займаюся жывапісам амаль пяць гадоў, - дзеліцца расіянін. - Пачалося ўсё даволі нечакана: раніцай прачнуўся і пайшоў у магазін за фарбамі і мастыхінам, а потым выклаў на палатне ўсе свае думкі і пачуцці. Маляванне заўсёды мяне захапляла - у юнацтве нават выпускаў насценгазету. Вялікі плюс, што я размаўляю на дзвюх мовах - свабодна сябе адчуваю як сярод тых, хто чуе, так і сярод тых, хто не чуе. З задавальненнем сёння паглядзеў на работы маіх калег: адны ўражваюць сваёй пяшчотай, другія - узрыўнымі колерамі. Кожны мастак выказвае сваё бачанне і пачуцці, і перадае гэта на палатне".

Яшчэ адна ўдзельніца выставы Святлана Румянцава прыехала з расійскага Рыбінска. Яна прывезла з сабой чатыры пастэльныя работы - вячэрняя прагулка, кветкавы эцюд, сонечнае лета і карціна на ваенную тэматыку.
"Творчасцю займаюся з дзяцінства, хадзіла ў мастацкую школу, а нядаўна скончыла акадэмію, мая прафесія - жывапісец, - дзеліцца дзяўчына. - Малюю, колькі сябе помню, - і калі добра на душы, і калі дрэнна. Карціны заўсёды ўздымаюць мне настрой. Шмат гуляю і назіраю за прыродай - калі бачу нешта прыгожае, спрабую хутчэй узнавіць гэта на паперы. Хочацца, каб з работамі мастакоў з парушэннем слыху знаёміліся як мага больш людзей - навошта хаваць прыгажосць? Трэба несці радасць у гэты свет!"

Дарэчы, асобная ўвага на выставе напярэдадні Дня Перамогі ўдзелена тэме вайны і гераічнага мінулага беларускага і рускага народаў. Тут сабраны вельмі кранальныя і натхняючыя работы, за кожнай з якіх стаіць свая гісторыя. З адной з карцін на гледача глядзіць зусім малады юнак, на грудзях якога горда ззяе ордэн Чырвонай Зоркі. Яго спакойныя блакітныя вочы іскрацца ціхім святлом, а на нябесным фоне побач з фігурай ваеннага ўсплываюць напісаныя белай фарбай радкі: "У гэты дзень, азірнуўшыся назад на мінулы час і далеч, бачу ўсіх франтавых хлопцаў, бачу ўсіх франтавых дзячат, - усіх, хто жывы, і ўсіх, хто загінуў... Нашых слаўных і верных салдат, што сённяшні май адстаялі".
Ветэран Уладзімір Аляксандравіч Алінскі не выдуманы персанаж, а рэальны чалавек - лётчык-знішчальнік, удзельнік шматлікіх баёў, мастак і паэт.
"Усяго на праекце прадстаўлены пяць маіх работ, але гэта займае сярод іх асаблівае месца, - дзеліцца ўдзельнік праекта, галоўны мастак Санкт-Пецярбургскага тэатра глухіх Дзмітрый Мірыленка. - На карціне "Музыка Перамогі" я адлюстраваў дзядулю сваёй жонкі. Цікава, што ён сам напісаў вершы, якія дапоўнілі гэту карціну. Я ўражаны яго прыкладам і вырашыў паказаць сваяка-франтавіка на палатне. Дарэчы, з фатаграфіяй нашага дзядулі мы заўсёды ўдзельнічаем у парадзе да 9 Мая".

Дзмітрый Мірыленка ўпершыню прыехаў у Беларусь, і яму цікава пазнаёміцца з мясцовай культурай і архітэктурай. "Мне вельмі спадабаўся Магілёў сваім хараством і чысцінёй. Планую ў час свайго знаходжання тут бліжэй пазнаёміцца з творчасцю беларускіх і расійскіх мастакоў, што прадстаўлена на гэтай выставе", - падкрэсліў ён.
Арганізатарам творчага мерапрыемства выступіла Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства глухіх. Яна прымеркавала арт-праект да трох значных дат: 85-годдзя з дня свайго ўтварэння, 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Старшыня праўлення абласной арганізацыі таварыства глухіх Раман Харунжы ўпэўнены, што прадстаўлены сёння праект значны і патрэбны.
"Ён важны для інвалідаў з парушэннем слыху: мы хочам, каб нашы людзі інтэграваліся ў сучаснае грамадства, развіваліся і паказвалі свае яркія таленты, - звярнуў увагу ён. - Ад Беларусі ў праекце прымаюць удзел дзесяць мастакоў, Магілёў прадстаўляюць тры чалавекі, якія працуюць на прадпрыемстве таварыства глухіх. Напрыклад, звычайны наладчык халоднаштамповачнага абсталявання ў свабодны ад работы час малюе карціны. У нас шмат таленавітых людзей, і мы хочам, каб яны развіваліся і з нашай дапамогай былі відаць грамадству. Няважна, хто чалавек па прафесіі і дзе працуе, самае галоўнае, што ў яго ў душы, тым больш, калі ёсць жаданне ствараць".

У якасці гледача і ганаровага госця беларуска-расійскую выставу наведала старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская.
"Выстава, якую сёння мы адкрываем, паказвае, што магчымасці чалавека бязмежныя, - падкрэсліла яна. - І нават калі ў яго ёсць пытанні са здароўем, ён праяўляе сябе праз творчасць і можа паказаць, наколькі глыбока бачыць навакольны свет. Радуе, што праект аб`ядноўвае дзве сястры - Беларусь і Расію, а таксама дае магчымасць сумеснага супрацоўніцтва, таму што кожны атрымае тут часцінку цяпла. Тэматыка выставы вельмі розная, і гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, які глыбокі ўнутраны свет удзельнікаў".

Праект будзе дэманстравацца ў абласным цэнтры з 2 па 19 траўня, часткай яго праграмы стане двухдзённы міні-пленэр на маляўнічым беразе ракі ў цэнтры Магілёва.
2 траўня 2024, Магілёў
БЕЛТА
2 траўня 2024, Магілёў
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/23/73906
Текущая дата: 15.11.2024