Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 114 дзён.
У гэты дзень 28 гадоў таму ў Полацку быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 верасня
У 1380 годзе адбылася Кулікоўская бітва паміж войскам цемніка Мамая і маскоўскай арміяй, на баку Масквы ў бітве прынялі ўдзел шмат выхадцаў з ВКЛ, у тым ліку Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
У 1514 годзе адбылася бітва пад Оршай, злучаныя войскі ВКЛ і польскія атрады перамаглі армію Маскоўскай дзяржавы.
У 1655 годзе Шведскія войскі занялі Варшаву.
У 1794 годзе войскі Рэчы Паспалітай пацярпелі паразу ў бітве пры Брэсце ад расійскіх войскаў на чале з Аляксандрам Суворавым.
У 1844 годзе свет убачыла кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
У 1990 годзе быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
У 1992 годзе Прадстаўніцтва ААН з`явілася ў Рэспубліцы Беларусь.
Хто нарадзіўся 8 верасня
1904 год: Афанасій (Антон Мартас), епіскап полацкі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык царквы.
1922 год: Альгерд Малішэўскі, беларускі мастак.
1938 год: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт і перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Антанін Дворжак і аварскі паэт Расул Гамзатаў.
8 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Адрыяна і Наталлю, якую ў народзе празвалі Аўсянніцай, таму што ў гэты дзень касілі авёс.
Апошні сабраны сноп прыносяць з поля і ставаць у двары дома. У гэты дзень пасля працы частуюцца аўсяным кісялём і блінамі, кажуць: "Адрыян талакно мясіў, Наталля бліны пекла".
Таксама 8 верасня збіраюць каліну і рабіну.
Назіралі і за надвор`ем: калі рабіны шмат, хутка будзе холадна, а калі лісце на бярозах трымаецца, то і зіма будзе марознай.
Sputnik, 8 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/230/49685
Текущая дата: 28.12.2024