Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 110 дзён.
Сто двадцаць пяць гадоў таму нарадзілася муза беларускага паэта Янкі Купалы — Паўліна Мядзёлка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 верасня
У 1485 годзе маскоўскія войскі ўзялі Цвер, Цвярское княства было пазбаўлена незалежнасці.
У 1683 годзе адбылася бітва пры Каленбергу, войскі Рэчы Паспалітай і Свяшчэннай Рымскай імперыі на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім нанеслі паражэнне асманскім войскам, якія аблажылі Вену.
У 1733 годзе Станіслаў Ляшчынскі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
У 1832 годзе на Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга ўсталявана Аляксандраўская калона ў гонар перамогі над Напалеонам.
Хто нарадзіўся 12 верасня
1893 год: Паўліна Мядзёлка, дзеячка беларускай культуры.
1929 год: Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.
1945 год: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 11.6.1982)
Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік-фантаст Станіслаў Лем, расійскі скрыпач, дырыжор Уладзімір Співакоў і французская спявачка Мілен Фармер.
12 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць свяціцеля Аляксандра, Патрыярха Канстанцінопальскага, а таксама вялебнага Аляксандра Свірскага і вялікага князя Аляксандра Неўскага.
У гэты дзень, наступны пасля Дня адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля, ужо не пасціліся, і на стале было багата страў з прадуктаў новага ўраджаю. Праца на агародзе і ў полі падыходзіла да завяршэння, увечары жанчыны збіраліся ў хаце каб разам прасці і вышываць.
Назіралі ў гэты дзень за надвор`ем: калі пчолы ўжо пачалі запячатваць вуллі – зіма будзе халоднай, а калі ў паветры лётае павуцінне – у бліжэйшыя дні будзе цёпла.
Sputnik, 12 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/230/49729
Текущая дата: 28.12.2024