Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 109 дзён.
У гэты дзень у 1944 годзе нарадзіўся беларускі акцёр Алесь Лабанок, вядомы сваімі ролямі ў тэатры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 верасня
У 1562 годзе князі і баяры ВКЛ на палявым сойме каля Віцебска ўхвалілі прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравалі яе вялікаму князю.
У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны падпісаны Альтранштацкі мірны дагавор.
У 1994 годзе Дзяржаўная камісія па арфаграфіі, створаная ў Беларусі, прызнала ў сваіх рэкамендацыях вяртанне да некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.
Хто нарадзіўся 13 верасня
1893 год: Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст.
1937 год: Уладзімір Содаль, беларускі літаратуразнавец, краязнавец.
1939 год: Алесь Мемус, беларускі мастак.
1944 год: Алесь Лабанок, беларускі акцёр.
1958 год: Аляксандр Краўцэвіч, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі дзяржаўны дзеяч Грыгорый Пацёмкін і народны артыст Расіі Аляксандр Разенбаўм.
13 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святапакутніка Кіпрыяна, епіскапа Карфагенскага.
Лічылі, што ў гэты дзень жураўлі збіраюцца ў вырай. Каб даведацца пра надвор`е на восень, трэба было паназіраць за гэтымі птушкамі. Калі жураўлі ляцяць паволі, "размаўляюць" адзін з адным – восень будзе цёплая, але з дажджамі. Калі клін падняўся высока – зіма будзе халоднай. Птушкі не збіраюцца ў клін – наступны год будзе неўражайным.
З 13 верасня пачыналі на балотах збіраць журавіны. Гэта праца вельмі цяжкая – як была раней, так застаецца і зараз. Як збіраюць ураджай журавін, можна ўбачыць у фатастужцы Sputnik.
Журавіны лічацца лекавай раслінай, іх ўжываюць пры прастудзе, захворваннях страўніка, гіпертаніі, а таксама дадаюць у чай, вараць з іх варэнне.
Sputnik, 13 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/230/49746
Текущая дата: 28.12.2024