Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак пятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 120 дзён.
А вы ведалі, што ў 1995 годзе ў амерыканскім Кліўлендзе адкрылася зала славы зорак рок-н-ролу? Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 верасня
У 1621 годзе пачалася бітва пад Хоцінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.
У 1945 годзе адбылася капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне.
Хто нарадзіўся 2 верасня
1930 год: Анатоль Шаўня, беларускі паэт, крытык.
1955 год: Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.
1983 год: Кірыл Дубоўскі, сучасны беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся савецкі акцёр Яўген Лявонаў, амерыканскі акцёр Кіану Рыўз і мексіканская актрыса Сальма Хаек.
2 верасня ў народным календары
Сёння вернікі ўзгадваюць прарока Самуіла і адзначаюць Самойлін дзень.
На Русі прарока лічылі заступнікам мужчын, таму да іх у гэты дзень была асобая павага. Жанчыны гатавалі смачныя стравы і частавалі сваіх бацькоў, мужоў і сынавей. Асаблівай папулярнасцю карысталіся стравы з грыбамі, бо ў гэты час іх у лесе звычайна многа.
Назіралі за прыродай: калі да Самойліна дня паспявала рабіна, восень будзе джджыстая, але авёс нарадзіцца добра. Мышы павылазілі з нор – чакай халоднай зімы.
Sputnik, 2 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/231/49596
Текущая дата: 27.12.2024