Белорусский портал в Казахстане

У Мінску пройдзе гарадская дабрачынная акцыя "У Дзень нараджэння Саюза моладзі"



Акцыя адбудзецца 6 верасня. Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі камітэт БРСМ.

Валанцёры руху БРСМ "Добрае Сэрца” ўручаць канцылярскія тавары і правядуць забаўляльную праграму для выхаванцаў дзіцячага дома. Актывісты Саюза моладзі пацешаць іх інтэрактыўнай зонай “Аквагрым”. А роставыя лялькі і мімы не пакінуць абыякавым ні аднаго маленькага гледача. Пасля забаўляльнай праграмы дзеці змогуць за салодкім сталом пагутарыць з другім сакратаром Саюза моладзі Раманам Бандаруком і задаць яму любыя пытанні.

Даведка. 6 верасня Грамадскае аб`яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” святкуе дзень нараджэння арганізацыі. Традыцыйна ў гэты дзень Мінская гарадская арганізацыя БРСМ наведвае сацыяльную ўстанову сталіцы і праводзіць гарадскую дабрачынную акцыю “У Дзень нараджэння Саюза моладзі”.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/231/49634
Текущая дата: 27.12.2024