Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 116 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1492 годзе Хрыстафор Калумб пачаў сваю першую экспедыцыю з Канарскіх астравоў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 верасня
У 1928 годзе СССР далучыўся да пакта Брыяна — Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам.
У 1991 годзе СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Хто нарадзіўся 6 верасня
1903 год: Мікола Дварэцкі, беларускі паэт.
1946 год: Вячаслаў Селяменеў, беларускі навуковец-гiсторык, архiвiст.
1986 год: Іна Жукава, беларуская гімнастка.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Эдуард Віктар Эплтан і літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус.
6 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Еўціхія, які быў вучнем Іаана Багаслова. Па сугуччы з імем святога гэты дзень называлі Еўціхій Ціхі і маліліся аб безветраным надвор`і, бо вецер мог абтрэсці саспелае льняное насенне.
Але звычайна ў гэтую пору ўжо пачыналіся дажджы, і той, хто марудзіў з уборкай, рызыкаваў страціць ураджай.
Назіралі за надвор`ем: калі на небе цяжкія хмары, хутка пахаладае, а калі пойдзе дождж – восень, наадварот, будзе сухая.
Sputnik, 6 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/231/49657
Текущая дата: 27.12.2024