У Беларусі на 1 верасня адкрыта амаль 73 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму амаль $729 млн, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
"Праграма сямейнага капіталу з`яўляецца доўгатэрміновай дзейснай мерай у сістэме дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем`яў. На 1 верасня ў аддзяленнях Беларусбанка адкрыта 72 887 асабовых дэпазітных рахункаў - столькі шматдзетных сем`яў скарысталіся такой магчымасцю. На іх рахункі залічана $728,87 млн. У тым ліку ў студзені-жніўні бягучага года адкрыта 10 018 рахункаў на агульную суму $100,18 млн", - удакладнілі ў Мінпрацы.
Гэта мера, як неаднаразова адзначалася раней, аказала ўплыў на паводзіны сем`яў. Павялічылася колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі. Праграма дзейнічае з 2015 года.
Сямейны капітал назначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей.
У 2015 годзе было адкрыта 11 581 рахунак ($115,81 млн), у 2016-м - 18 982 ($189,82 млн), у 2017-м - 16 840 ($168,4 млн), у мінулым годзе - 15 466 ($154,66 млн).
Праграма завяршаецца 31 снежня 2019 года, але эфектыўнасць гэтай меры стала падставай для прадаўжэння праграмы на новую пяцігодку і распрацоўкі змяненняў у парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Адна з прапаноў - магчымасць датэрміновага выкарыстання грошай на будаўніцтва жылля для шматдзетных. Пакуль што права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў.
Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама накапляльную пенсію маці. Акрамя таго, можна выкарыстаць капітал датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг ва ўстановах аховы здароўя па пераліку і на ўмовах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.
6 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/231/49671
Текущая дата: 27.12.2024