Пр агэта паведамілі ў дзяржаўнай установе.
Праграмай "Сфарцанда" JAZZ адкрые 17 верасня новы сезон канцэртны аркестр Гомельскіх гарадскіх аркестраў.
У зале Гомельскага абласнога драмтэатра арганізатары вечара джаза абяцаюць цікавы сінтэз музычных культур і традыцый народаў. Аркестр выканае культавыя творы: All of Me, On The Sunny Side of the Street, Satin Doll, C`est Si Bon, Baby I love You, The Midnight Sun Will Never Set і многія іншыя. У творчае падарожжа ў часе запрашаюць адправіцца пад кіраўніцтвам дырыжора Сяргея Калупахі.
"Сфарцанда" JAZZ - канцэрт, які дасць публіцы зарад неймавернай энергіі, падорыць цёплую сустрэчу і жывое выкананне лепшых сусветных джазавых кампазіцый. Паклоннікі джаза змогуць не толькі слухаць музыку, адстукваць пальцамі рытм, тупаць нагамі, але і нават танцаваць", - адзначылі ў дзяржустанове.
А на 18 верасня ў грамадска-культурным цэнтры запланавана праграма сімфанічнага аркестра "Сусветныя саўндтрэкі. Кідс". Са сцэны прагучаць знакамітыя кампазіцыі з анімацыйнага кінематографа. "Аладзін", "Звераполіс", "Ружовая пантэра", "Мікі Маус", "Шрэк", "Кароль Леў", "Рататуй", "Мадагаскар" - успомніць эпізоды гэтых і многіх іншых папулярных мультфільмаў дапаможа і вялікі праекцыйны экран з яркімі фрагментамі любімых карцін.
Галоўны дырыжор - Мурад Асуіл, дырыжор - Уладзімір Мілюцін.
Пачатак абедзвюх праграм - у 18.30.
30 ліпеня 2019, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/232/48979
Текущая дата: 16.11.2024