Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры Кітая стартуюць у Беларусі 31 жніўня



Дні культуры Кітая ў Беларусі пройдуць з 31 жніўня па 4 верасня, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 2 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі. На яго сцэне запланаваны 2 паказы опернага спектакля "Военачальніцы сям`і Ян" Кітайскага дзяржаўнага тэатра пекінскай оперы.

Пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Кітая падпісана ў лістападзе 1992 года, у верасні 2014-га - пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ў маі 2015 года - аб узаемным заснаванні культурных цэнтраў.

У маі 2017-га падпісана пагадненне паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах друку, выдавецтва, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітая.

Адным з важных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва з`яўляюцца абменныя Дні культуры. Паміж Беларуссю і Кітаем яны праходзілі ў 2011, 2012, 2015, 2017 гадах.

29 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/232/49503
Текущая дата: 27.12.2024