Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць восьмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 127 дзён.
А вы ведаеце, што ў гэты дзень у 1883 годзе была здзейснена першая перадача навінаў пасродкам тэлеграфу, а ў 1920-м у ЗША далі права голасу на выбарах жанчынам? Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 жніўня
У 1579 годзе пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны.
У 1671 годзе гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве пад Брацлавым.
У 1792 годзе Тадэвуш Касьцюшка атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі за ўдзел у бітве пад Дубенкай.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Сырыяй.
У 2013 годзе ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Джыбуці.
Хто нарадзіўся 26 жніўня
1880 год: Гіём Апалінэр, французскі паэт беларускага паходжання.
1935 год: Святлана Клімковіч, беларуская пісьменніца.
1936 год: Уладзімір Рубцоў, беларускі мастак-жывапісец.
1962 год: Тацяна Сапач, беларуская паэтка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі хімік Антуан Лавуазье, маці Тэрэза і расійская спявачка Земфіра.
26 жніўня ў народным календары
Праваслаўныя вернікі сёння ўспамінаюць святога Ціхана Задонскага, які валодаў дарам прасвятлення і здзяйснення цудаў, мяркуюць нават, што ён мог чытаць думкі людзей. Зараз на месца яго жыцця і службы з`язджаюцца паломнікі, каб атрымаць вылячэнне ад хвароб і збаўленні ад заняпаду духу.
Акрамя таго, у праваслаўнай царкве сёння ўшаноўваюць Церпячую ікону Божай Маці, на якой маецца выява пакутаў Хрыстовых: з ёю абыходзілі дом.
У гэты дзень таксама назіралі за надвор`ем: калі ішоў дождж, верасень таксама будзе дажджлівы, а калі няма ветра – наступныя дні будуць ветраныя.
Sputnik, 26 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/233/49430
Текущая дата: 27.12.2024