Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб`ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб`ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб`ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей.
Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, Аб`ектамі, спецыяльна прызначанымі для знаходжання дзяцей, лічацца будынкі школ, у тым ліку спартыўных, лагераў, дзіцячых бальніц і паліклінік і іншыя будынкі.
Да аб`ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек адносяцца будынкі бібліятэк, музеяў, філармоній, цыркаў і заапаркаў (у тым ліку перасовачных), клубаў, палацаў культуры, паліклінік, банкаў, аб`екты грамадскага харчавання, гандлёвыя аб`екты, спартыўныя збудаванні.
Пад гэту катэгорыю падпадаюць таксама тэатры, кінатэатры, вакзалы, культавыя будынкі, гасцініцы, інтэрнаты, шматфункцыянальныя комплексы і іншыя будынкі з умяшчальнасцю звыш 300 чалавек.
У патрабаваннях прапісана, што ў час работы аб`екта з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек не дапускаецца зачыняць на замкі дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі.
На такіх аб`ектах не радзей за два разы ў год павінны праводзіцца трэніроўкі для адпрацоўкі дзеянняў па бяспечнай эвакуацыі людзей пры пажары.
Пры арганізацыі кірмашоў на адкрытым паветры з больш як 300 наведвальнікамі арганізатар абавязаны будзе прадаставіць схему гандлёвых месцаў з пазначэннем для пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі праездаў і пад`ездаў да будынкаў, збудаванняў, гандлёвых месцаў, водакрыніц.
Выхады з тэрыторыі кірмашу павінны размяшчацца на адлегласці не большай за 100 м адзін ад аднаго. Свабодны праезд пажарнай тэхнікі павінен быць забяспечаны і пры рабоце перасовачных заапаркаў і цыркаў.
Акрамя таго, урадам зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб`ектаў метрапалітэна, а таксама на суднах унутранага воднага транспарту.
Адпаведныя рашэнні замацаваны пастановамі Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 559 і нумар 560 адпаведна. Права растлумачваць пытанні прымянення спецыфічных патрабаванняў прадастаўлена Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.
Адказнасць за іх парушэнне і (або) невыкананне ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пастановы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля іх афіцыйнага апублікавання.
26 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/233/49448
Текущая дата: 27.12.2024