Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяностым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 175 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 ліпеня
У 1906 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
У 1955 годзе была адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург.
Хто нарадзіўся 9 ліпеня
1863 год: Уладзімір Краснянскі, беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец.
1954 год: Святлана Гарбунова, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Ян Неруда і амерыканскі акцёр і прадзюсар Том Хэнкс.
9 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Давіда Салунскага.
У гэты дзень жанчыны хадзілі ў лес збіраць ягады. Суніцы, па народных павер`ях, былі не толькі смачнай ягадай, але і спрыялі ў жаночым жыцці: дзяўчыны ўмываліся сунічнай расой, цяжарныя жанчыны зрывалі і насілі з сабой лісце суніц, каб роды прайшлі лёгка. Ягады суніц ужывалі пры галаўным болю, малакроўі і хваробах печані.
Калі ягад у лесе было шмат, гэта прадвяшчала халодную зіму.
Sputnik, 9 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/234/48735
Текущая дата: 16.11.2024