Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 жніўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць восьмым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 137 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень быў створаны першы гукавы каляровы мультфільм? Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 жніўня

У 1634 годзе Мсціслаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1945 годзе СССР падпісаў дагавор пра межы Польшчы.

Хто нарадзіўся 16 жніўня

1874 год: Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзкі дзеяч, рэдактар-выдавец газэты "Наша Ніва", сенатар у Другой Рэчы Паспалітай.
1878 год: Дамінік Сямашка, беларускі, польскі і літоўскі грамадска-палітычны дзеяч.
1903 год: Мікола Абрамчык, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР.
1933 год: Віталь Чацверыкоў, беларускі кінарэжысёр, народны артыст Беларусі.
1935 год: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнаўца.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі графік і тэатральны мастак Іван Білібін, амерыканскі паэт і празаік Чарльз Букоўскі, французскі кінаакцёр П`ер Рышар, амерыканскія кінарэжысёр Джэймс Кэмеран і спявачка і актрыса Мадонна.

16 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць прападобных Ісаакія і Антонія Рымляніна. Кажуць: "Які Ісаакій, такі і Мікола Зімовы" – 19 снежня, "Які Антон – такі і кастрычнік". Антонія таксама называлі Віхравей, таму што ў гэты дзень звычайна быў моцны вецер. Калі так і адбывалася, гэта значыла, што зіма будзе халодная, варта таксама чакаць шмат снегу.

16 жніўня лічыцца добрым днём для нарыхтовак на зіму: гаспадыні збіраюць на гародзе агуркі і засальваюць – з кропам, часныкам, перцам і іншымі прыправамі.

Таксама ў гэты дзень рабілі змовіны: маладыя хлопцы і дзяўчыны з бацькамі выпраўляліся на кірмаш, дзе тыя дамаўляліся пра вяселле і пасаг.

Sputnik, 16 жніўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/234/49284
Текущая дата: 27.12.2024