Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 26 чэрвеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 188 дзён.

Сёння ў Беларуси адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 чэрвеня

У 1863 годзе ў Вільні быў створаны Выканаўчы аддзел Літвы (Чырвоны ронд), цэнтр кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гадоў, у які ўваходзілі К. Каліноўскі і У. Малахоўскі.
У 1974 годзе выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання "Горад-герой".

Хто нарадзіўся 26 чэрвеня

1909 год: Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, пісьменнік.
1926 год: Мікалай Паўленка, беларускі мовазнавец.
1941 год: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі.
1958 год: Таццяна Мушынская, беларуская паэтэса і тэатральны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Шарль Месье і амерыканская пісьменніца Перл Бак.

26 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Акіліны Старэйшай, якую ў народзе празвалі Акулінай Грачышніцай.

Галоўнай стравай на стале ў гэты дзень была грачаная каша. Грэчку заканчвалі сеяць за тыдзень да Акуліны або пачыналі ўжо праз тыдзень пасля.

У гэты час з`яўляецца шмат авадоў, якія дакучаюць дамашнім жывёлам. Каб пазбавіць жывёл ад пакут, іх выганялі на пашу толькі ранкам, а днём трымалі ў хляве.

Калі сонца 26 чэрвеня ўзыходзіць у тумане, дзень будзе гарачы. Пчолы лятаюць рана – чакай добрага надвор`я.

Sputnik, 26 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/235/48622
Текущая дата: 16.11.2024