Пра гэта паведаміла 26 чэрвеня кансультант галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Іна Адамовіч.
"2019-ы - год 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што ў поўнай меры знойдзе адлюстраванне ў правядзенні рэспубліканскіх святочных мерапрыемстваў. Яны стартуюць 2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі. У гэты дзень адбудзецца ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Вызваленне". На ўрачысты сход будуць запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, ветэраны вайны і працы з Беларусі, замежныя госці, у тым ліку ветэраны вайны з-за мяжы, творчыя работнікі, прадстаўнікі таленавітай моладзі, дзеячы культуры і мастацтва, вядомыя спартсмены і многія іншыя. Праграма будзе складацца з тэматычных эпізодаў, якія будуць адлюстроўваць вехі вызвалення Беларусі і пабудовы суверэннай дзяржавы", - расказала Іна Адамовіч.
Канцэрт уяўляе сабой яркае, дынамічнае сцэнічнае дзейства з выкарыстаннем найноўшых тэхнічных сродкаў з дасканала падабраным відэакантэнтам.
Вельмі шырока будуць выкарыстоўвацца кінаматэрыялы, кожны нумар будзе мець моцную відэападтрымку. У канцэрце будуць задзейнічаны лепшыя творчыя калектывы рэспублікі, вядучыя акцёры мінскіх тэатраў, заслужаныя і народныя артысты Беларусі, у тым ліку Ядвіга Паплаўская, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры". Чакаецца ўдзел заслужанай артысткі Беларусі Анжалікі Агурбаш і Пятра Ялфімава.
З улікам юбілейнай даты мерапрыемствы 3 ліпеня пройдуць у зусім новым фармаце і будуць аб`яднаны ў акцыю "Беларусь памятае!". "Іх адкрые шэсце памяці "Беларусь памятае!", якое пройдзе ад праспекта Незалежнасці да плошчы Перамогі і стане фінальным мерапрыемствам аднайменнай рэспубліканскай акцыі, якая стартавала ў маі напярэдадні Дня Перамогі.
Ініцыятарамі акцыі з`яўляюцца БРСМ, Міністэрства культуры пры ўдзеле Мінгарвыканкама, Міністэрства абароны. Для шэсця будзе выраблена гірлянда даўжынёй 16 м, якую будуць несці ваеннаслужачыя роты ганаровай варты", - адзначыла Іна Адамовіч.
Акрамя таго, у мерапрыемстве прымуць удзел моладзь і 24 ветэраны. Да манумента Перамогі будзе ўскладзена гірлянда, кветкі і вянкі.
У 21.00 пачнуцца ваенны парад і масавы тэатралізаваны эпізод "Беларусь гераічная", які прадэманструе барацьбу беларускага народа за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля адбудзецца акцыя "Спяём гімн разам". Ля абеліска "Мінск - горад-герой" жыхароў і гасцей сталіцы будзе чакаць гала-канцэрт. У яго праграме - усенародна любімыя песні ў выкананні лепшых айчынных выканаўцаў, плануецца таксама выступленне Рыты Дакоты і Цімы Беларускіх.
Святочныя мерапрыемствы таксама адбудуцца ва ўсіх абласцях, пройдуць урачыстыя ўскладанні, сходы, канцэрты, ушаноўванні ветэранаў, тэматычныя выстаўкі і многае іншае.
26 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/235/48625
Текущая дата: 16.11.2024