Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 183 дні.
Якія падзеі адбыліся 1 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 ліпеня
У 1569 годзе была заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім.
У 1812 годзе быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага.
У 1921 годзе зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
У 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
У 2016 годзе ў Беларусі адбылася дэнамінацыя.
Хто нарадзіўся 1 ліпеня
1905 год: Пётр Масальскі, беларускі паэт, перакладчык з латышскай і рускай моў.
Таксама сёння нарадзіліся французская пісьменніца Жорж Санд, савецкі скульптар Вера Мухіна і амерыканская актрыса і фотамадэль Памэла Андэрсан.
1 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Іпація, Лявонція і Фядула, якія былі рымскімі воінамі.
Гэты дзень звычайна сапраўды гарачы, у яго нашы продкі ўшаноўвалі бога сонца Ярылу. У вёсках ладзілі кірмашы, гулялі, вадзілі карагоды, якія сімвалізавалі сонечны круг.
Прынята было 1 ліпеня збіраць зёлкі, таму што яны нібыта набывалі найлепшыя гаючыя якасці. Так, збіралі лісце маліны і дзьмухаўца, палын, карані лапуха і іншыя травы.
Прадказаць надвор`е на бліжэйшы час можна было па паводзінах насякомых. Калі паўк зрабіў новую павуціну, надвор`е будзе добрым. У полі шмат мух – бліжэйшыя дні будуць сонечнымі.
Sputnik, 1 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/235/48675
Текущая дата: 16.11.2024