Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 201 дзень.
Якія падзеі адбыліся 13 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 чэрвеня
У 1508 годзе Паспалітае рушэнне ВКЛ выйшла з Ліды для дзеянняў супраць маскоўскіх войскаў.
У 1611 годзе войскі Рэчы Паспалітай пасля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
У 1746 годзе ў Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі "Дасціпнае каханне" Ф. У. Радзівіл.
Хто нарадзіўся 13 чэрвеня
1702 год: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
1834 год: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Максвел і амерыканскі матэматык Джон Нэш.
13 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 Ерма і пакутніка Ермію Команскага.
У народным календары дзень атрымаў назву Ярома-распрагальнік, таму што ў гэтыя дні заканчвалі сяўбу і іншыя палявыя працы.
Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі. Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.
Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі. Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.
Назіралі за надвор`ем. Калі ўвечары не было расы, назаўтра будзе дождж. Калі сонечна, то і на ўборку ўраджаю надвор`е будзе добрае.
Sputnik, 13 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/236/48376
Текущая дата: 16.11.2024