Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 чэрвеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 190 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 чэрвеня

У 1941 годзе нямецкія войскі захапілі Гродна, праз два дні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У 1989 годзе ў Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту "Адраджэнне".

Хто нарадзіўся 24 чэрвеня

1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
1796: Ян Чачот, беларускі паэт і фалькларыст.
1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік.
1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог.
1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся польскі мастак Ян Матэйка і англійскі астраном і пісьменнік Фрэд Хойл.

24 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Варфаламея і Варнавы. Апостал Варфаламей быў адным з 12 вучняў Ісуса, Варнава – вучнем апостала Паўла, апосталам ад 70-ці.

Апостала ў народзе празвалі Варнава Сунічнік, бо ў лесе да гэтага часу ўжо выспяваюць суніцы. Іх хадзілі збіраць у лес, а вось ірваць у гэты дзень траву было забаронена, каб не прынесці з ёй у хату нячыстую сілу. Верылі нават, што лекавыя зёлкі на Варнаву становяцца атрутнымі.

Калі 24 чэрвеня туманна, будзе добры ўраджай грыбоў, а цёплая ноч прадвяшчае мноства садавіны.

Sputnik, 24 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/236/48603
Текущая дата: 16.11.2024