Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 152 дні.
Ці ведаеце вы, што ў гэты дзень у 1920 годзе было абвешчана аб стварэнні БССР? Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 жніўня
У 1812 годзе Напалеон Банапарт выдаў дэкрэт аб стварэнні войска адноўленага ВКЛ.
У 1834 годзе брытанскі праламент абвясціў закон аб адмене рабства.
У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна.
У 1937 годзе супрацоўнікі НКВД спалілі ў Мінску некалькі дзесяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў.
У 1944 годзе пачалося Варшаўскае паўстанне, падчас якога партызаны змагаліся супраць нямецкіx акупантаў.
Хто нарадзіўся 1 жніўня
1520 год: Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1923 год: Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнавец і крытык.
1977 год: Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі сацыёлаг і філосаф П`ер Бурдзьё, французскі мадэльер Іў Сен Ларан і Фрэнсіс Скот Кі, амерыканскі правазнаўца, паэт і аўтар нацыянальнага гімна ЗША.
1 жніўня ў народным календары
Напачатку апошняга летняга месяца ў народзе казалі: "Да полудня – лета, пасля полудня – восень". У гэты дзень адзначалі прысвятак Макрыны (таксама Макрэня, Макрэні, Макрыдка), з якім асацыявалася дажджлівае надвор’е.
Па 1 жніўня вызначалі, якім будзе надвор`е ўвосень: "Глядзі восень па Макрыне", "Не палі грады на Макрыну — ад дажджоў ураджай загіне", "Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі", "Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж".
Па 1 жніўня вызначалі, якім будзе надвор`е ўвосень: "Глядзі восень па Макрыне", "Не палі грады на Макрыну — ад дажджоў ураджай загіне", "Як не будзе на Макрыні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі", "Як на Макрэню дождж, то будзе ўсю Спасаўку дождж".
Sputnik, 1 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/236/49015
Текущая дата: 26.12.2024