Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевятнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 146 дзён.
У гэты дзень у 1915 годзе ў Беларусі выйшаў апошні нумар "Нашай Нівы" з аўтографам Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 жніўня
У 1782 годзе у Санкт-Пецярбургу быў адкрыты помнік "Медны вершнік".
У 1915 годзе спынілася выданне газеты "Наша ніва", апошні нумар выйшаў з подпісам Янкі Купалы.
У 1943 годзе пачалася Смаленская аперацыя савецкіх войскаў.
У 1944 годзе запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп`ютар "Марк I".
Хто нарадзіўся 7 жніўня
1879 год: Пятро Крачэўскі, беларускі палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (1923—1928), гісторык і драматург.
1910 год: Якуб Ермаловіч, беларускі празаік.
1932 год: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч, даследчык сувязяў беларускай культуры.
1949 год: Генадзь Шкуратаў, беларускі акцёр.
1955 год: Алесь Жамойцін, беларускі паэт.
1958 год: Віктар Манаеў, беларускі акцёр.
1954 год: Алег Трусаў, беларускі археолаг, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся савецкая поп-спявачка Сафія Ратару і Джымі Вэйлз, амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, заснавальнік Вікіпедыі.
7 жніўня ў народным календары
Гэты дзень быў прысвечаны святой Ганне. У народзе яе клікалі Ганна Халодніца або Зімапаказальніца. Лічылася, што калі раніцай халодна, пачатак зімы таксама будзе халодны, калі ідзе дождж – снежны. Па надвор`і ў другой палове дня меркавалі, якімі будуць студзень і люты.
У некаторых мясцінах Беларусі 7 жніўня збіраліся на талаку ці наймаліся на працу, бо лічылася, што нельга ў гэты дзень нешта рабіць на сваім полі. На агародах пачынала паспяваць капуста, агуркі, ранняя бульба, рэпа і іншыя карняплоды.
Sputnik, 7 жніўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/236/49110
Текущая дата: 26.12.2024