Узровень экалагічных ведаў насельніцтва Беларусі быў ацэнены з дапамогай даследавання, праведзенага па праекце "Экамоніторынг", які фінансуецца ЕС і выконваецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды, паведамілі ў прэс-офісе ПРААН у Беларусі.
Даследаванне паказала, што 24 працэнты насельніцтва Беларусі ўдзельнічаюць у абароне навакольнага асяроддзя, ажыццяўляючы пэўныя канкрэтныя дзеянні, напрыклад, эканомячы ваду і энергію, сартуючы смецце і да т.п.
Сярод экалагічных праблем, якія сёння найбольш хвалююць людзей у Беларусі, лідзіруюць наступствы чарнобыльскай катастрофы (42 працэнты). Следам ідуць знікненне відаў флоры і фаўны (27 працэнтаў), забруджванне паветра, вады і глебы (26 працэнтаў). Усяго 5 працэнтаў апытаных калі-небудзь звярталіся ў экалагічныя арганізацыі па пытаннях навакольнага асяроддзя, толькі 8 працэнтаў ведаюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці экалагічнай накіраванасці, 3 працэнты чулі аб Орхускай канвенцыі, якая гарантуе права на доступ да экалагічнай інфармацыі і ўдзел грамадства ў прыняцці экалагічных рашэнняў.
"У той жа час 16 працэнтаў хацелі б навучыцца экалагічнаму маніторынгу, а 15 працэнтаў хацелі б стаць грамадскімі эколагамі. Гэты паказчык гатоўнасці грамадства да распрацоўкі комплексных экалагічных рашэнняў унушае надзею", - адзначылі прадстаўнікі праекта "Экаманіторынг".
Звязда, 9 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/237/48290
Текущая дата: 16.11.2024