Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 23 ліпеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.

Якія падзеі адбыліся 23 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 ліпеня

У 1792 годзе адбылася бітва пад Берасцем вялікалітоўскіх войскаў Рэчы Паспалітай з Расіяй.
У 1922 годзе ў кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію.
У 1992 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны са Славеніяй.

Хто нарадзіўся 23 ліпеня

1964 год: Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Харысан Форд і брытанскі акцёр Дэніэл Рэдкліф

23 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Антонія Пячэрскага.

У народзе святога называлі Антоній Расачнік. У гэты дзень хадзілі да азёр і вадаёмаў назіраць за раскай. Па ёй прадказвалі надвор`е на бліжэйшыя дні. Калі раскі шмат, надвор`е будзе добрым, а год – ураджайным. Калі ж расліны няшмат, меркавалі, што і ўраджаю не будзе.

Добрае надвор`е таксама можна было чакаць, калі ноччу прайшла навальніца. А вось смоўжы, якія палезлі на дрэвы, прадвяшчалі ліўні. Увогулі, з гэтага часу надвор`е пачынае псавацца.

Sputnik, 23 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/237/48889
Текущая дата: 26.12.2024