Летнік, прымаючым бокам якога сёлета выступае Беларусь (БРСМ), пройдзе з 25 па 28 ліпеня ў Верхнядзвінскім раёне ля Кургана Дружбы на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі.
Дэвіз форуму - "Адкрый сваю SUPERсілу!". 28-ая па ліку змена Міжнароднага моладзевага летніка аб`яднае ў палатачным гарадку на лясной паляне паўтысячы самых актыўных у спорце, творчасці, адукацыі, камунікацыі, кіраванні і дружбе юнакоў і дзяўчат з вядучых маладзёжных арганізацый краін-суседак - Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Саюза за прагрэс моладзі Латвіі і Расійскага Саюза Моладзі.
У праграме ММЛ - работа адукацыйных, спартыўных і творчых пляцовак і трэнінгаў на камандаутварэнне, моладзевы дыялог, інтэлектуальная гульня, чэмпіянаты па валейболе, футболе і дартсу, анлайн-шоў Stand Up, фестываль песень пад гітару ля вогнішча, конкурс бівуакаў "Сусвет Бе-La-Русь", падрыхтоўка страў нацыянальнай кухні "SUPER_FOOD" і іншыя мерапрыемствы.
Упершыню ў гісторыі лагера Бе-Lа-Русы пакажуць сваю суперсілу ў палутаракіламетровым марафоне "SUPERun". У забегу зможа прыняць удзел любы ахвотны, але абавязковая ўмова - наяўнасць у марафонцаў касцюмаў, аформленых у стылістыцы герояў з міфалогіі Беларусі, Расіі і Латвіі альбо супергерояў. Вынік кожнага спрынтара зафіксуе электронная сістэма хранаметражу. Пераможцы дыстанцыі атрымаюць майкі лідараў.
Суперсілу моладзі арганізатары бачаць не толькі ў спорце і творчасці, але і ў яе актыўнай жыццёвай пазіцыі, ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці, у захаванні пераемнасці пакаленняў. Менавіта таму традыцыйна нязменным мерапрыемствам лагера стане мітынг Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Ён адбудзецца недалёка ад Кургана Дружбы, насыпаным у 1959 годзе на мяжы трох рэспублік у гонар баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 24 ліпеня 2019
Звязда, 24 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/237/49088
Текущая дата: 26.12.2024