Белорусский портал в Казахстане

Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"



Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты выканаюць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад", паведамілі арганізатары.

"У меламанаў сабрана свая ўласная калекцыя любімых шэдэўраў з опер і аперэт. Аднак у кожнай з іх абавязкова знойдзецца месца для сапраўдных жамчужын гэтых жанраў, прызнаных ва ўсім свеце", - расказалі арганізатары.

На сцэну канцэртнай залы выйдзе таленавіты дуэт - артыст Вялікага тэатра Беларусі Васіль Мінгалёў і салістка Музычнага тэатра заслужаная артыстка рэспублікі Маргарыта Александровіч, каб разам з канцэртмайстрам Юліяй Шчарбаковай парадаваць усіх прысутных выкананнем шэдэўраў сусветнай класікі.

"Нас чакае насычаны і незабыўны вечар. Гісторыя ведае шмат геніяльных опер і аперэт, і выбраць лепшыя з іх было гэтак жа нялёгка, як і выконваць складаныя ўрыўкі з іх", - падкрэслілі арганізатары.

Шматлікія арыі і дуэты з цудоўных твораў Джакама Пучыні "Тоска", Руджэра Леанкавалы "Паяцы", Імрэ Кальмана "Марыца", "Баядэра", "Сільва", Джузэпэ Вердзі "Травіята", Франца Легара "Краіна ўсмешак" і некаторых іншых прагучаць на канцэрце.

17 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/238/48776
Текущая дата: 26.12.2024