Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 166 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 ліпеня
У 1792 годзе адбылася перамога арміі на чале з Тадэвушам Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
Хто нарадзіўся 18 ліпеня
1730: Юзаф Катэнбрынг, беларускі і польскі пісьменнік, педагог.
1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
1939: Генадзь Шутаў, беларускі мастак-графік.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Тэкерэй, расійскі савецкі паэт Яўген Еўтушэнка і амерыканскі рэжысёр галандскага паходжання Пол Верхувен.
18 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць манаха Афанася Афонскага.
У гэты дзень нашы продкі назіралі за месяцам. Калі ён хутка плыў па небе і часам хаваўся за лёккія аблокі, ураджай чакалі добры. У даўніну у месяца таксама прасілі даць шчасце і дабрабыт у жыцці.
Шмат зорак на небе прадвяшчалі яснае надвор`е. Маленькі і бледны месяц прадвяшчаў працяглыя дажджы.
Sputnik, 18 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/238/48790
Текущая дата: 26.12.2024