Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 226 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 траўня
У 1929 годзе ў Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы.
Хто нарадзіўся 19 траўня
1620 год: Мацей Кавячынскі, вялікалітоўскі кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч.
1916 год: Натан Воранаў, беларускі мастак.
1927 год: Ганна Восіпава, беларуская мастачка-мініяцюрыстка.
1936 год: Міхаіл Піліпенка, беларускі этнограф, этнолаг, гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі мастак Якаб Іорданс і нямецкі філосаф Іаган Готліб Фіхтэ.
19 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць праведніка Іова Шматпакутнага.
На Іова саджалі гарох і агуркі. Імкнуліся рабіць гэта, калі сонца заходзіць, таму што верылі: так вераб`і і іншыя птушкі не ўбачаць зерне. У грады, дзе саджалі агуркі, закладвалі гной – ён добра праграваўся пад сонцам і доўга трымаў цяпло, дзякуючы чаму агуркі не замярзалі пры начных пахаладаннях.
Калі надвор`е 19 траўня было яснае, то і ўраджай агуркоў будзе добры. Пагодлівае надвор`е прадвяшчалі птушкі: калі яны спяваюць, дажджа не чакаецца.
Sputnik, 19 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/239/48087
Текущая дата: 15.11.2024