Выстава работ вялікага майстра XX стагоддзя Марка Шагала La Bible адкрываецца 21 мая ў сталічнай выставачнай зале Libra.
Гэта серыя мастака ўпершыню дэманструецца ў Беларусі і прымеркавана да ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамілі БЕЛТА арганізатары. У экспазіцыі прадстаўлены 64 творы, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету.
"На выставе можна акунуцца ў незвычайны свет, створаны яркімі шматкаляровымі літаграфіямі і дапоўнены тонка падабранай музыкай. Работы суправаджаюцца біблейскімі тэкстамі, якія апісваюць кожны канкрэтны сюжэт, што дасць магчымасць не толькі атрымаць новыя ўражанні і эмоцыі, але таксама і даведацца шмат новага аб творчасці Марка Шагала і яго ўнікальным успрыманні Свяшчэннага Пісання", - расказалі ў Libra.
Мастак гаварыў: "Біблія падобная да прыроды, і гэту тайну я спрабую перадаць". Спецыяльна для стварэння твораў з біблейскім сюжэтам ён авалодаў тэхнікай літаграфіі. 24 работы з серыі "Вокны Іерусаліма", таксама ўключаныя ў экспазіцыю, з`яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.
Марк Шагал - яўрэй па нацыянальнасці, які нарадзіўся ў Беларусі і пражыў большую частку жыцця ў Францыі. Важнейшае месца ў яго творчасці займаюць ілюстрацыі да Бібліі, якія майстар пачаў ствараць у 1930-я гады, а скончыў пасля Другой сусветнай вайны.
Вялікая серыя, якая ўбачыла свет пасля доўгіх гадоў карпатлівай работы, прадэманстравала сапраўды ўнікальнае бачанне мастаком Бібліі. Творы Шагала, акрамя мудрасці і велічы Свяшчэннага Пісання, умяшчаюць у сябе простую і вечную цеплыню і камернасць асобных біблейскіх апавяданняў.
"Работы нашага вялікага суайчынніка нячаста выстаўляюцца ў Беларусі, і лічаныя музеі маюць у сваёй калекцыі арыгінальныя творы Марка Шагала. Таму гэта выстава стане падарункам для ўсіх знатакоў творчасці вялікага майстра", - адзначылі арганізатары.
21 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/239/48126
Текущая дата: 15.11.2024