Праз засценкі СД прайшлі тысячы чалавек, выжыць удалося адзінкам.
Нямецка-фашысцкае камандаванне надавала захопу Віцебска вялікае значэнне, паколькі ён адкрываў дарогу на Смаленск і Маскву.
Абарончыя баі ў горадзе і яго навакольнай мясцовасці прадаўжаліся з 9 па 11 ліпеня 1941 года. Савецкія войскі як маглі стрымлівалі праціўніка, але сілы былі не роўныя. У выніку за 1083 дні акупацыі горад разбурылі больш як на 90 працэнтаў.
Абарончыя баі ў горадзе і яго навакольнай мясцовасці прадаўжаліся з 9 па 11 ліпеня 1941 года. Савецкія войскі як маглі стрымлівалі праціўніка, але сілы былі не роўныя. У выніку за 1083 дні акупацыі горад разбурылі больш як на 90 працэнтаў.
Віцебск абаранялі байцы 153-й стралковай і 220-й мотастралковай дывізій. Актыўны ўдзел у абароне прымала і народнае апалчэнне, якое складалася ў асноўным з рабочых фабрык і заводаў, моладзі. Жорсткія баі вяліся на тэрыторыі прадпрыемстваў, на вуліцах горада, апалчэнцы адчайна адбівалі спробы гітлераўцаў пераправіцца цераз раку. Але на досвітку 10 ліпеня войскі праціўніка ўсё ж фарсавалі Заходнюю Дзвіну. 11 ліпеня 1941 года пачалася акупацыя Віцебска.
У розных частках горада ўстанаўліваліся нямецкія назіральныя пасты і пасты аховы. Большасць адміністрацыйных будынкаў і дамоў былі разбураны, а тыя, што ўцалелі, прыстасоўваліся пад варожыя казармы, штабы і склады. Адной з праяў "новага парадку" стала арганізацыя публічных забойстваў. Увесь горад быў ператвораны ў вялікае месца кары.
Першыя падпольныя групы ў Віцебску пачалі стварацца ўжо ў ліпені 1941-га. Яны ажыццяўлялі дыверсіі на чыгунцы і аэрадроме, здабывалі зброю і медыкаменты, вялі разведку. Да канца года ў горадзе налічвалася больш за 20 падпольных груп, у 1942-м іх было ўжо 56. Для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва падполлем і каардынацыі дзеянняў патрыётаў у верасні 1942 года ЦК КП(б)Б накіраваў у Віцебск групу на чале з дасведчанай падпольшчыцай Верай Харужай. За некалькі тыдняў ёй удалося наладзіць работу віцебскага падполля. Дзякуючы здабытым даным савецкія лётчыкі наносілі ўдары па варожых казармах і складах боепрыпасаў, а самі падпольшчыкі арганізоўвалі дыверсіі і ратавалі палонных.
З Віцебска Харужая паспела адправіць 12 данясенняў. 13 лістапада 1942 года на явачнай кватэры Вера Захараўна, а таксама Соф`я Панкова і яшчэ некалькі падпольшчыкаў былі схоплены. Усе яны трапілі ў турму СД, адкуль жывымі выбрацца ўжо не змаглі. Турма СД - адно з самых страшных месцаў Віцебска. Паводле няпоўных даных, толькі за перыяд з 18 ліпеня па 18 снежня 1942 года праз засценкі СД прайшлі 3026 чалавек.
Віцебск стаў дзявятым у спісе населеных пунктаў, у які адправіліся аўтары праекта "Цытадэлі мужнасці".
Праект "Цытадэлі мужнасці" выходзіць у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА раз у два тыдні. Усяго будзе апублікавана 36 матэрыялаў - аб кожным з населеных пунктаў, узнагароджаных вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".
18 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
18 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/24/73738
Текущая дата: 15.11.2024