Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 траўня
У 1855 годзе Яўстафій Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцей.
Хто нарадзіўся 11 траўня
1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.
11 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз, і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.
Калі 11 траўня дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.
Sputnik, 11 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/24/74043
Текущая дата: 23.12.2024