Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў суайчыннікам віншаванне з Днём Перамогі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзявятага мая - свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню", - гаворыцца ў віншаванні. У Беларусі шануюць гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму. У краіне высока цэняць самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

"Вялікая Перамога аб`ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Словы асаблівай удзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам: "Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны". Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім дабра, шчасця і дабрабыту, а нашай роднай Беларусі - міру і працвітання.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.

Дзявятага мая - свяшчэнная дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.

Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму.

Высока цэнім самаадданасць працаўнікоў тылу і ўсіх, хто ў пасляваенныя гады ўзнімаў з руін разбураныя гарады і вёскі.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны.

Вялікая Перамога аб`ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа - гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым. У гэты святы для нас дзень шчыра жадаю ўсім дабра, шчасця і дабрабыту. Нашай роднай Беларусі - міру і працвітання.

Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА,  8 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/240/47942
Текущая дата: 15.11.2024