Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 192 дні.
Якія падзеі адбыліся 22 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 чэрвеня
У 1941 годзе Нацысцкая Германія напала на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
У 1957 годзе Адкрыта першая экспазіцыя Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
У 1999 годзе Фаніпалю нададзены статус горада.
Хто нарадзіўся 22 чэрвеня
1907 год: Вольга Пракаповіч, беларуская мастачка.
1913 год: Аляксандр Авечкін, беларускі рускамоўны пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі пісьменнік, філосаф і педагог Жан-Жак Русо, нямецкі пісьменнік Эрых Марыя Рэмарк, актрыса тэатра і кіно Наталля Варлей і амерыканскі пісьменнік Дэн Браўн.
22 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Кірыла Александрыйскага і вялебнага Кірыла, ігумена Белазерскага.
Гэты дзень лічыцца астранамічным пачаткам лета. Напярэдадні святкуецца Дзень летняга сонцастаяння, а наступны дзень называлі Сонцаваротам.
Сяляне пачыналі касіць траву і сушыць сена, дасявалі зерне. Калі ўжо паспелі суніцы, позна сеяць авёс.
Калі 22 чэрвеня гучна крычаць вароны – варта чакаць непагадзь. А вось мурашы ў лесе прадвяшчаюць сонечныя дні.
Sputnik, 22 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/240/48540
Текущая дата: 25.12.2024