Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 206 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень акіянаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 чэрвеня
У 1772 годзе была ўтворана Магілёўская губерня.
У 1924 годзе з’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі.
У 1958 гозе ў Беластоку заснавана беларускае літаратурнае аб’яднанне "Белавежа".
У 1967 годзе ў Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музея Якуба Коласа.
Хто нарадзіўся 8 чэрвеня
1881 год: Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
1922 год: Уладзімір Белы, навуковец ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Роберт Шуман, рускі жывапісец Іван Крамской і амерыканскі рэпер Канье Уэст.
8 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Карпа і Алфея.
Апостал Карп быў вучнем апостала Пятра. Народная традыцыя звязала імя святога з рыбай карпам, і ў гэты дзень рыбакі абавязкова ішлі на возера або раку лавіць рыбу.
Калі на беразе яны заўважалі ракаў, гэта сведчыла пра тое, што хутка пойдзе дождж і надвор`е сапсуецца. Тое ж самае можна было сказаць, калі рыбу бачна дя самай паверхні. А вось шмат камароў прадвяшчаюць добрае і сонечнае надвор`е.
Sputnik, 8 чэрвеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/241/48258
Текущая дата: 26.12.2024