Выставачны праект "Падарожжа па Рэйне", які прадстаўляе пейзажную графіку швейцарскага мастака Іагана Людвіга Блойлера, адкрыецца 2 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведаміла вучоны сакратар музея Святлана Анейка.
"У пачатку сакавіка мы адкрылі наш праект "Беларускія абразы" ў Ліхтэнштэйне. У адказ да нас прыязджаюць 40 пейзажаў з серыі "Падарожжа па Рэйне", якія захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага музея Ліхтэнштэйна. Іаган Блойлер - знакаміты швейцарскі мастак першай паловы ХІХ стагоддзя, вядомы сваімі незвычайнымі пейзажамі, на якіх адлюстравана рака Рэйн ва ўсёй яе велічы і харастве. Усяго серыя пра Рэйн налічвае 80 твораў, але ў калекцыі музея Ліхтэнштэйна захоўваецца 77 пейзажаў, да нас прыедзе яе большая палавіна", - адзначыла вучоны сакратар музея.
Для наведвальнікаў экспазіцыя будзе працаваць з 3 мая па 8 ліпеня.
"Будзе цікава ўбачыць Рэйн і даведацца, якім чынам людзі, што жылі ў пачатку ХІХ стагоддзя, калі фатаграфія яшчэ не было шырока распаўсюджана, знаёміліся з іншымі мясцінамі. Блойлер быў паспяховым камерсантам, таму што здолеў свою пейзажную серыю ператварыць у камерцыйны праект. Свае работы ён максімальна тыражаваў у майстэрні і прадаваў у якасці турыстычных альбомаў, - расказала Святлана Анейка. - Вандроўнікі прыязджалі, куплялі карты краіны, бралі за аснову малюнкі Блойлера і адпраўляліся па маршруце мастака, занатаваным у яго творчасці. Можна гаварыць, што серыя "Падарожжа па Рэйне" своеасаблівы даведнік, які з`явіўся практычна два стагоддзі таму".
Акрамя таго, вучоны сакратар мастацкага музея праанансавала, што 3 мая адбудзецца перадача ў дар музею шэдэўра ўраджэнца Беларусі Рыгора Глюкмана - майстра жанру ню. "Гэта чарговы этап супрацоўніцтва з пасольствам Беларусі ў Швейцарскай Канфедэрацыі, у прыватнасці з ганаровым консулам Беларусі ў горадзе Лазана Андрэем Нажэскіным, дзякуючы якому апошнім часам калекцыя музея папоўнілася работамі Восіпа Любіча, Надзеі Хадасевіч-Лежэ і пейзажамі Пінхуса Краменя", - падкрэсліла Светлана Анейка.
24 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
24 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/242/47736
Текущая дата: 15.11.2024