Гэты дзень з`яўляецца сто дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 245 дзён.
Якія падзеі адбыліся 30 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 красавіка
У 1564 годзе дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае Княства Літоўскае.
У 1945 годзе пачаўся штурм рэйхстага савецкімі войскамі падчас Берлiнскай аперацыi.
У 1994 годзе набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 30 красавіка
1881 год: Янка Журба, беларускі паэт.
1929 год: Фларыян Няўважны, літаратуразнавец і перакладчык, у т.л. з беларускай на польскую мову.
1956 год: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўца, крытык.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Яраслаў Гашак і дацкі кінарэжысёр Ларс фон Трыер.
30 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Зосіму, ігумена Салавецкага. У народзе ён лічыўся заступнікам пчалярства. Адна легенда сцвярджае, што Зосіма разам з іншым святым Саваціяем былі пасланыя Богам у Егіпет, каб прывезці адтуль пчол. Паводле іншай, Зосіму выгнаў са сваёй зямлі нейці цар, і ён прыйшоў на Русь і прынёс туды сваіх пчол.
У гэты дзень часта запрашалі святара, каб ён прачытаў малітву над вуллям.
З пчоламі таксама звязаныя шмат народных прыкмет. Напрыклад, калі пчала ляціць на кветкі на дрэве, будзе шмат садавіны. Калі пчала садзіцца на калоссе, з яго атрымаецца добрае насенне. Калі пчол лятае шмат, мёду ў гэтым годзе будзе многа.
Sputnik, 30 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/242/47828
Текущая дата: 15.11.2024